Беларускія хакеісты сёння на чэмпіянаце свету ў Даніі згуляюць са зборнай Расіі

7 мая 2018

14 шайбаў, закінутых у двух матчах, і ніводнай прапушчанай. З такой статыстыкай падыходзіць да сустрэчы чэмпіянату свету па хакеі з камандай Беларусі зборная Расіі. Напярэдадні, калі ў нашых хакеістаў быў дзень адпачынку, расіяне выйгралі ў аўстрыйцаў з лікам 7:0 і займаюць першы радок турнірнай табліцы групы А. Наша ж каманда пакуль ідзе на апошнім месцы. Прамая трансляцыя матча Беларусь - Расія пачнецца сёння ў 17:10 на "Беларусь 1".

Акрамя матча Беларусь - Расія, сёння на турніры адбудуцца яшчэ тры сустрэчы. Паралельна гэтаму паядынку пачнецца гульня ЗША і Германіі. У 21:10 скрыжуюць клюшкі хакеісты Канады і Даніі, а таксама Швецыі і Францыі.