Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць даты парламенцкай выбарчай кампаніі

31 июля 2019

Прэзідэнт Беларусі даручыў распрацаваць прапановы ЦВК правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, а ў Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада. Праекты ўказаў павінны быць падрыхтаваныя да панядзелка. Пытанні арганізацыі электаральнай кампаніі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Тэрмін паўнамоцтваў у парламента і Прэзідэнта мінае ў адзін год - у 2020. Закон не забараняе праводзіць гэтыя кампаніі адначасова. Але ў Беларусі - так склалася практыка - іх імкнуцца не сумяшчаць. Размова таксама ішла пра фінансаванне выбарчай кампаніі. Падыход застаецца нязменным: выбары праводзяць паводле самых эканомных стандартаў. Абмяркоўвалі і пытанні інфармавання людзей. Пазіцыя Кіраўніка дзяржавы адназначная: усё павінна прайсці адкрыта, дэмакратычна і згодна з законам. А ў аснове электаральных працэсаў павінны ляжаць парадак і стабільнасць.


Тэгі:

#Выборы 2019