Замест прадаўца гандлёвы аўтамат

10 июля 2013

Да чэмпіянату свету па хакеі такія вендынг-машыны ўсталююць у месцах найбольшай колькасці людзей: Нацыянальным аэрапорце, парках культуры і адпачынку, на чыгуначным вакзале і прыпынках грамадскага транспарту. Такое экспрэс-абслугоўванне будзе прапаноўваць, акрамя прадуктаў харчавання і напояў, свежую прэсу. Дарэчы, зараз у сталіцы ўжо існуе амаль паўтары тысячы такіх аўтаматаў.