У Іраку дзень цішыні

11 мая 2018

У Іраку дзень цішыні за суткі да выбараў у парламент. У іх удзельнічаюць 320 палітычных партый, кааліцый і выбарных спісаў. Гэта першыя парламенцкія выбары, якія пройдуць у Іраку пасля перамогі над групоўкай "Ісламская дзяржава" ў 2017 годзе. Напярэдадні ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел іракскія вайскоўцы, прадстаўнікі паліцыі, іншых сіл бяспекі, а таксама курдскія фарміраванні. Яўка склала 76 %.