Веласіпедныя дарожкі будуюцца ў сталічных мікрараёнах

26 июля 2013

На веласіпедзе па сталічных вуліцах. Сёння спецыяльныя дарожкі будуюцца не толькі ў межах лесапаркавых зон, але і ў сталічных мікрараёнах. Так, ў наступным годзе прыхільнікам двухколавага ў Малінаўке будзе зроблены падарунак. Там плануюць адкрыць веладарожкі. Акрамя гэтага ўзвядуць спартыўна-аздараўленчы комплекс з басейнам і тэнісным кортам.