ААН зрабіла прагноз прыбыцця ўцекачоў у Еўропу

9 сентября 2015

850 000 да 2017 года. Такую колькасць уцекачоў, якія прыбудуць у Еўропу, прагназуюць у ААН. Спачатку гэтага года па Міжземным моры ўжо прыбылі амаль 380 000. Пры гэтым адсутнасць адзінай еўрапейскай міграцыйнай палітыкі можа прывесці да развалу Шэнгенскага пагаднення і абмежавання на свабоду перамяшчэння ў Еўропе, заявіў спецпрадстаўнік генсака ААН па пытаннях міграцыі і развіцця Пітэр Сазерленд. Ён таксама заклікаў краіны ЕС не адварочвацца ад мігрантаў і сумесна шукаць рашэнне гэтага пытання.