У Мінску прайшоў маштабны кірмаш вакансій

14 декабря 2019
Будаўніцтва, прамысловасць, адукацыя і ахова здароўя. Гэта асноўныя сферы ў Мінску, гатовыя прыняць новых супрацоўнікаў. На тыдні ў сталіцы прайшоў маштабны кірмаш вакансій. Працаўладкаванне з першых рук прапаноўвалі  звыш ста арганізацый і прадпрыемстваў. Асобны акцэнт на перанавучанні. Найбольшая частка вакансій  з прапановай заработнай платы ад пяцісот да тысячы рублёў. 

Сёння ў сталіцы на ўліку ў якасці беспрацоўных  зарэгістравана 956 чалавек. Гэта амаль на 17 % менш за леташні ўзровень.