У Віцебску адкрылася новая кнігарня

17 июля 2018

Яна стала сто восьмым аб'ектам сеткі "Белкніга" ў нашай краіне. Плошча - больш за сто квадратных метраў. На паліцах - кнігі для чытачоў усіх узростаў. Характэрна, што ў густанаселеным маладым мікрараёне пражывае шмат сем'яў з дзецьмі, і гэты факт улічваўся пры напаўненні магазіна літаратурай.

Не абышлося і без прыемных неспадзевак: першы пакупнік атрымаў у падарунак кнігу "А хто там ідзе. На мовах свету".