Барацьба за фінал чэмпіянату Беларусі па хакеі пачнецца ўжо сёння

19 марта 2019

Сталічнае "Юнацтва" на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" прыме "Дынама-Маладзечна" ў першым матчы паўфінальнай серыі. Нагадаем, у 1/4 фіналу "мядзведзі" прайшлі зборную Беларусі У-20, разграміўшы апанента 4:0, з такім жа лікам "зубры" зладзіліся з "Гомелем". Прамая трансляцыя першай гульні паміж "Юнацтвам" і "Дынама-Маладзечна" ў 18:50 на тэлеканале "Беларусь 5". Заўтра спрэчку за фінал пачнуць гродзенскі "Нёман" і салігорскі "Шахцёр".