У Маскве адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

6 сентября 2017

Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якую лічаць найбуйнейшай у Расіі, адкрылася ў Маскве. На форуме прадстаўлены выдаўцы амаль з 40 краін: Еўропы, Кітая, Блізкага Усходу, Лацінскай і Паўднёвай Амерыкі. Беларускі стэнд - адзін з самых папулярных. Спецыяльна з Полацка прывезлі копію друкаванага станка 16 стагоддзя. Менавіта на такім 500 гадоў таму ствараў першыя друкаваныя Бібліі на царкоўнаславянскай мове Францыск Скарына. Усе ахвотнікі могуць убачыць поўны працэс кнігадрукавання таго часу - ад вытворчасці льняной паперы да стварэння кнігі. У дадзеным выпадку гэта кніга "Быццё" Скарыны.

Таксама на гэтым станку беларусы па тэхналогіях 9 стагоддзя ўзнавілі першую друкаваную кнігу ў свеце. Гэта "Алмазная сутра", надрукаваная ў Кітаі ў 868 годзе.

Маскоўская міжнародная выстава-кірмаш праводзіцца з 1977 года. На ёй прапанавана літаратура на любы густ: ад сучасных бестселераў да кніг, якія ўжо сталі сусветнай класікай.