У сталіцы на мітынгу-рэквіеме ўспомнілі подзвіг танкіста Наджафгулу Рафіева

7 мая 2016

У сталіцы на мітынгу-рэквіеме ўспомнілі подзвіг танкіста Наджафгулу Рафіева, які праславіўся ў баях за Беларусь. Прадстаўнікі дыпламатычных місій, ветэраны вайны і мясцовыя жыхары ўсклалі кветкі да імянной дошкі ў памяць аб Героі Савецкага Саюза. Ушанаваць подзвіг знакамітага земляка прыйшлі і прадстаўнікі азербайджанскай дыяспары. Вышэйшую ўзнагароду СССР Рафіеў атрымаў за ўдзел падчас Вялікай Айчыннай вайны ў аперацыі "Баграціён". Вызначыўся ў баях пад Баранавічамі і Бабруйскам, а таксама выратаваў ад смерці жыхароў шматлікіх прылеглых вёсак.

Імя Наджафгулу Рафіева носіць і адна са сталічных вуліц - менавіта там усталяваная мемарыяльная дошка герою. Усяго ж у баях за вызваленне беларускай зямлі за тысячы кіламетраў ад дома ваявалі больш як 2000 азербайджанцаў.