Песні малой радзімы. Экс-саліст "Песняроў" Валерый Скаражонак заняўся адраджэннем роднай вёскі

14 июня 2020
Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. Гэтае правіла датычыцца і саліста легендарнага ансамбля "Песняры" Валерыя Скаражонка. Яго звонкі тэнар добра знаёмы меламанам. Мы ж хочам адкрыць яшчэ адзін бок яго таленту - не толькі захоўваць творчую спадчыну беларусаў, але і рабіць зямлю продкаў камфортным месцам для жыцця. Тым больш на тыдні Прэзідэнт даручыў спрасціць умовы для куплі зямельных участкаў за горадам. У святле эпідэміялагічнай сітуацыі такія месцы асабліва каштоўныя.

Адраджэннем роднай вёскі Валерый  Скаражонак заняўся некалькі гадоў таму. Нарадзіўся ў Вілейцы, але ўсё дзяцінства правёў у вёсцы Замошша. Шчыльны гастрольны графік не дазваляў вярнуцца да вытокаў шмат гадоў, але вось прыехаў, убачыў і… застаўся. Сёння ў яго сямейнае гняздо на беразе возера. Разам з жонкай яны акультурылі не толькі яго - дапамагаюць вырашаць праблемы суседзям. 

Ніна Мажэйка пагасцявала на малой радзіме былога "песняра".