У сталічным Палацы чыгуначнікаў сёння прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш вакансій

24 октября 2013
Суіскальнікі мелі магчымасць адразу абмеркаваць ўсе дэталі будучай пасады з наймальнікамі. За тры гадзіны на кірмаш завітала больш за тысячу чалавек.

Наталля Тарасюк упэўнена: той, хто шукае, ў выніку знойдзе сабе пажаданую працу.
Палац чыгуначнікаў яшчэ не паспеў расчыніць свае дзверы, але ахвочых знайсці працу сабралася ўжо некалькі дзясяткаў. На кірмашы сёння сапраўдны ажыятаж. І гэта не выпадкова - больш за сотню прадпрыемстваў самага рознага накірунку гатовы прапанаваць каля сямі тысяч вакансій. Акрамя таго, суіскальнік можа ператварыцца ў прадпрымальніка - спецыялісты ўпраўлення занятасці падкажуць як пачаць сваю справу.

Стаць індывідуальнымі прадпрымальнікамі з пачатку гэтага года атрымалася амаль у 160 чалавек. Акрамя кансультацый, прызначана і фінансавая дапамога - 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Традыцыйна на кірмашы, а ён праходзіць два разы на год, патрабуюцца будаўнікі, медсёстры, вадзіцелі, рабочыя і інжынеры. Пры гэтым можна не толькі прагледзець увесь спіс вакансій, але і адразу запісацца на суразмоўе.

Зараз ў Мінску на аднаго беспрацоўнага - больш за 10 вакансій. Між тым, ў сталіцы захоўваецца адзін з самых нізкіх ўзроўняў беспрацоўя - на першага верасня - 0,1%. З пачатку года па дапамогу ў камітэт занятасці звярнулася каля 9 тысяч чалавек.

Спецыялісты сцвярджаюць: больш беспрацоўных сярод мужчын. Але сярэдні перыяд працаўладкавання ў прадстаўнікоў моцнага полу значна меншы - амаль на месяц. Звязана гэта з тым, што каля 80 % усіх вакансій менавіта рабочых спецыяльнасцяў.

На кірмаш завітала і шмат студэнтаў. Хлопцы і дзяўчаты спадзяюцца знайсці падпрацоўку. Галоўная ўмова - каб не перашкаджала асноўным заняткам.