У амерыканскім штаце Аёва сляпым грамадзянам дазволілі насіць з сабою агнястрэльную зброю

10 сентября 2013

Сляпым грамадзянам, якія пражываюць у амерыканскім штаце Аёва, афіцыйна дазволілі набываць і насіць з сабою ў публічных месцах агнястрэльную зброю. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што праблемы са здароўем ніяк не могуць перашкаджаць гэтаму праву. Шэрыфы, якія адказваюць за ліцэнзаванне, ужо выдалі некалькі дазволаў людзям, прызнаным сляпымі або з парушэннямі зроку. Сваё рашэнне яны тлумачаць адсутнасцю нормы або закона, паводле якіх яны маглі б адмовіць у выдачы такой ліцэнзіі.