У рамках форуму сельскай моладзі адбылася адкрытая гутарка з губернатарам Мінскай вобласці

22 сентября 2018

Сёння працаўнікі сельскай гаспадаркі, а таксама ўрачы, прадпрымальнікі, маладыя сем'і цэнтральнага рэгіёна абмеркавалі актуальныя пытанні з кіраўніцтвам Мінскай вобласці. У рамках форуму сельскай моладзі адбылася адкрытая гутарка ў нефармальнай абстаноўцы з губернатарам Анатолем Ісачанкам. Для даведкі: штогод у вобласць прыязджаюць больш як 6 з паловай тысяч маладых спецыялістаў, з іх кожны трэці - у сельскую мясцовасць.

У рамках форуму адбыўся і абласны этап конкурсу "Уладар сяла". Удзельнікі пастараліся максімальна каларытна прадставіць уклад жыцця сучаснай сельскай сям'і.