У пасольстве Беларусі ў Маскве адбыўся традыцыйны прыём у гонар 23 Лютага

23 февраля 2017

Сярод гасцей - акрэдытаваныя ў Расіі ваенныя аташэ дыпмісій Арменіі, Балгарыі, Сербіі, Даніі, Індыі, Нікарагуа, ПАР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая, краін Балтыі, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай. Як адзначылі ўдзельнікі прыёму, сёння Беларусь - надзейны пункт апоры бяспекі ў рэгіёне. Краіна здольная супрацьстаяць любой знешняй агрэсіі.

Сяргей Купрык, першы намеснік начальніка генштаба УС Беларусі: "Абараняць Радзіму заўсёды было прэстыжна, ва ўсе часы, ва ўсе стагоддзі. Таму ўсе вайскоўцы, якія праходзяць службу ва Узброеных Сілах, робяць гэта не пад прымусам, а ад чыстага сэрца і ад чыстай душы. Гэта абарона той нашай Бацькаўшчыны, якая дасталася нам ад нашых продкаў і якая на сённяшні дзень нам вельмі дарагая".

Міхаіл Майсееў, старшыня Расійскага саюза ветэранаў: "Для нас Беларусь, беларускія Узброеныя Сілы - гэта адзінае цэлае ў сістэме нацыянальнай бяспекі нашых дзяржаў. У тых рамках дамоўных адносін, якія кіраўнікі падпісалі. Гэта вялікае свята, свята, прысвечанае той Вялікай Перамозе, якая дасталася нам ад нашых дзядоў і бацькоў".

Свята было ўпрыгожана выступленнем аркестра Узброеных Сіл Беларусі. Артысты выканалі вядомыя творы беларускіх і расійскіх кампазітараў.