У Оршы распачалі вытворчасць сталёвых бясшвовых балонаў

9 ноября 2019
Новае прадпрыемства - вынік беларуска-чэшскага партнёрства. Завод размясціўся на невыкарастоўваемых плошчах Легмаша. А гэта тры тысячы метраў квадратных. Працоўныя месцы атрымалі больш за сорак чалавек. Улічваючы спецыфіку новай для нашай краіны вытворчасці, для супрацоўнікаў арганізавалі стажыроўку на аналагічным прадпрыемстве ў Чэхіі. 97% прадукцыі пойдзе на экспарт. 

На падрыхтоўку рабочых кадраў для прамысловага комплексу краіны накіравана і стварэнне новага рэсурснага цэнтра. Пляцоўкай для адукацыйнага праекта стаў Аршанскі механіка-эканамічны каледж. Акрамя навучэнцаў, працаваць на сучасным абсталяванні падчас перападрыхтоўкі будуць супрацоўнікі мадэрнізаваных прадпрыемстваў сферы машынабудавання.