Лукашэнка: Вы здзівіцеся розніцы паміж сапраўднай Беларуссю і тым, як пра яе гавораць на Захадзе

15 июня 2023

Беларусь выступае за шматпалярны, справядлівы свет - з гарантыямі развіцця для ўсіх краін.

Гэта заявіў Прэзідэнт, прымаючы даверчыя граматы замежных паслоў. Іх сёння ўручылі прадстаўнікі дзевяці дзяржаў Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.

Мы працягваем умацоўваць сувязі на розных кантынентах. З кожнай краінай гатовы весці дыялог на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады. Але, на жаль, не ўсе ў свеце кіруюцца такімі прынцыпамі. Ёсць тыя, хто спрабуе затармазіць развіццё асобных дзяржаў. У ход ідуць санкцыі і націск, на што не зважаюць міжнародныя структуры, якія павінны быць пляцоўкамі для дыялогу і супрацоўніцтва.

Меседжы свету і дыпламатычныя тонкасці ў рэпартажы Наталлі Брэвус. Падрабязнасці ў відэа.