У некаторых раёнах краіны захоўваецца найвышэйшы клас пажаранебяспекі

9 августа 2014
На гэтыя выхадныя на паўднёвым усходзе краіны і ў большасці раёнаў Мінскай вобласці захоўваецца найвышэйшы клас пажаранебяспекі. У лясах, дзе ўстанавілі чырвоны ўзровень, ратавальнікі працягваюць несці кругласутачнае дзяжурства. Сіноптыкі гавораць, што месцамі па краіне паветра прагрэецца да +32 градусаў. У некаторых раёнах пройдуць дажджы, магчымы град.