Беларускія мытнікі адзначаюць прафесійнае свята

20 сентября 2015

Але і ў гэты дзень яны на варце межаў. Кожныя суткі дзяржмяжу праз пункты пропуску перасякаюць у сярэднім 30 тысяч аўтамабіляў. І, згодна з інфармацыяй экспертаў, не ўвесь груз, што перавозіцца, легальны. Толькі летась было ўзбуджана 46 крымінальных спраў аб кантрабандзе наркотыкаў і псіхатропных рэчываў. Між тым, мытныя органы пастаянна ўдасканальваюцца. Скарачаюцца чэргі ў пунктах пропуску і павялічваецца транзітны калідор. Новае маштабнае будаўніцтва лагістычнага цэнтра ў Гродзенскай вобласці (на беларуска-польскай мяжы) - яшчэ адно таму пацвярджэнне.

Неўзабаве мытныя службы на заходнім напрамку плануюць укараніць новую тэрмінальна-канальную сістэму афармлення. Тым самым праходжанне мяжы для перавозчыкаў будзе больш камфортным, а транзітны калідор пашырыцца ўдвая.