У Маладзечанскім раёне выпускаюць сок з прарошчанай пшаніцы

13 декабря 2017

Праект для Беларусі новы. За тыдзень пад дзеяннем спецыяльных фіталямп зерне прарастае і напаўняецца хларафілам. Сок выціскаюць і тут жа замарожваюць. У продаж ён трапляе ў выглядзе зялёных ледзянцоў.

Сяргей Белавус, сузаснавальнік прадпрыемства па вытворчасці вітграсу:

"У Еўропе і Амерыцы гэтым прадуктам нікога не здзівіш, нават у фільмах і серыялах відаць на заднім плане, што хтосьці п'е гэты зялёны напой. У краінах СНД прадукт мала хто ведае, але зараз ён становіцца папулярным".

Сок прарошчанага зерня пшаніцы - гэта натуральны прыродны энергетык. Зялёны біяпрадукт павышае імунітэт, стымулюе абмен рэчываў і спрыяе зніжэнню вагі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя