Датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў праходзіць у пасольстве Беларусі ў Маскве

14 ноября 2019
Выбарчыя ўчасткі адкрытыя  і за мяжой. Адзін з іх - у пасольстве Беларусі ў Маскве. Як усе замежныя ўстановы Міністэрства замежных спраў Беларусі, ён належыць  Купалаўскай выбарчай акрузе  горада Мінска, менавіта там размешчаны будынак МЗС. Ад гэтай акругі ў выбарах удзельнічаюць 7 кандыдатаў, 6 з іх прадстаўляюць  палітычныя партыі. За два дні датэрміновага галасавання ў Маскве гэтай магчымасцю скарысталіся больш за 70 нашых суайчыннікаў. Усяго ў спісе пасольства  больш як 500 чалавек. Гэта дыпламаты, іх сем'і, тыя, хто працуе ў інтэграцыйных структурах: ЕЭК, Пастаянным   Камітэце Саюзнай дзяржавы, а таксама беларусы, якія стаяць на консульскім уліку ў пасольстве.

Акрамя Масквы беларусы могуць датэрмінова прагаласаваць яшчэ ў двух расійскіх гарадах: Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. Менавіта там пражывае найбольшая колькасць нашых суайчыннікаў. Увогуле  зараз за межамі краіны працуюць 46 участкаў для галасавання ў 38-мі краінах. МЗС нагадвае, што прагаласаваць могуць усе грамадзяне Беларусі  па прад'яўленні пашпарта.


Тэгі:

#Выборы 2019