Выстава твораў Дуніна-Марцінкевіча праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы

7 февраля 2023

Спадчына класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны. На выставе да 215-годдзя са дня нараджэння драматурга "Жыве памiж намi дудар наш…" экспануюцца лісты, зборы твораў і літаратурна-біяграфічныя партрэты. З фондаў бібліятэкі - арыгінальныя выданні твораў аўтара сярэдзіны XIX стагоддзя. Сярод рарытэтаў паэма "Гапон" - першы твор Дуніна-Марцінкевіча, напісаны поўнасцю на беларускай мове. Таксама у экспазіцыю ўключаны і работы літаратурных крытыкаў.

У цэнтры мастацкіх замалёвак знакамітага пісьменніка - беларуская вёска, яе побыт, а асаблівую ўвагу аўтар надаваў фальклору.

Выставу можна наведаць да сярэдзіны сакавіка.