У Магілёўскай вобласці і матрошак распісваюць, і яхты будуюць

9 июня 2013

Вядомыя на ўвесь свет матрошкі распісваюць у Магілёўскай вобласці. Тут нават будуюць яхты. І ўсё гэта ў глыбінцы. Сапраўдныя таленты заўсёды ў пошуку чагосьці новага, карыснага і для кашалька, і для душы.


Падрабязнасці ва Уладзіміра Сёмкіна.


Крутабокія прыгажуні - любімыя стварэнні Ларысы Кальмаевай. Матрошкі з'яўляюцца на свет у вёсцы Верамейкі Крычаўскага раёна. І ўжо адтуль адпраўляюцца ў Санкт-Пецярбург. А далей па ўсім свеце. Распісваць матрошак жанчыне прапанавала дачка, якая і жыве ў культурнай сталіцы Расіі. Ларыса прачытала спецыяльную літаратуру. І вось вынік: сапраўдная руская матрошка з беларускімі каранямі.


Рабіць гэтых вясёлых таўстушак няцяжка, запэўнівае Ларыса. Драўляныя нарыхтоўкі закуплівае ў Ноўгарадзе. Аловак, выпальвальнік, фарбы... Дзень працы - і чарговая матрошка гатовая. Самае складанае - распісваць маленькія матрошкі. Для гэтай ювелірнай работы ў майстра ёсць нават спецыяльныя акуляры. Справа ж прыбытковая.


Такі дадатак да пенсіі лішнім не будзе. Тым больш што сям'я Кальмаевых зараз увасабляе сваю даўнюю мару. Над сваёй 9-метровай яхтай-прыгажуняй Юрый Кальмаеў працуе ўжо восем гадоў. Так што калі напрыканцы лета хто-небудзь убачыць яхту на водах ракі Сож, хай не здзіўляецца. Гэта Брыз з Верамеек.