У Магілёве адкрылася першая ў рэспубліцы медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія

16 июня 2013
Раней службы МРЭК размяшчаліся ў пяці пунктах горада. Для інвалідаў гэта было зусім нязручна. Зараз жа ўсё сабралі ў адным месцы, ўстанавілі сучаснае абсталяванне. Ёсць нават кабінет, дзе пасля вынясення дыягназу дадуць рэкамендацыі наконт змены прафесіі.


Новую абласную МРЭК будзе матэрыяльна падтрымліваць мясцовая ўлада. Першы ўзнос - сто дваццаць мільёнаў рублёў - пойдзе на развіццё дыягнастычнай базы.