У Магілёве 6 жанчын сёння атрымалі ордэн Маці

7 марта 2018

У Беларусі працягваюцца мерапрыемствы да 8 Сакавіка. Сёння ў Магілёве 6 жанчын атрымалі ордэн Маці. Напярэдадні ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Місію выканаў кіраўнік вобласці Уладзімір Даманеўскі. Асаблівыя словы віншаванняў на святочным прыёме прымалі 30 прадстаўніц цудоўнага полу з розных сфер.

Людміла Зянькоўская, шматдзетная маці: "Я мама, у мяне трое дзяцей. І я гэтым шчаслівая. І я сама з вялікай сям'і, я восьмая ў бацькоў. Таму для мяне гэта вялікае свята".

Валянціна Дзярабіна, шматдзетная маці: "У мяне сямёра дзяцей, у мяне старэйшая дачка ўжо паступіла на тэхніка-тэхнолага, Бабруйск, трое школьніц дзяўчынак і апошнія тры хлопчыкі. Гэта мой гонар, гэта мае дзеці".

Лісты з падзякай за ўзорнае выхаванне дзяцей і святочныя букеты ад гарвыканкама ўручаны сёння і 25 жыхаркам Магілёва.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя