Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам "Камволя"

8 декабря 2017

Толькі пачаткам вялікага шляху назваў Прэзідэнт вынікі мадэрнізацыі на "Камволі". Сёння Кіраўнік дзяржавы наведаў найбуйнейшае беларускае прадпрыемства па вытворчасці тэкстылю. Аляксандр Лукашэнка ацаніў абноўленыя цэхі і азнаёміўся з тэхналогіямі, якія дазваляюць атрымаць прадукт высокай якасці. У цэлым, вынікі працы, праробленай на "Камволі", атрымалі станоўчую ацэнку. Аляксандр Лукашэнка пагутарыў і з працоўным калектывам.

Адраджаць стратную вытворчасць пачалі ў канцы 2012-га - такое было рашэнне Прэзідэнта. Мадэрнізацыя абышлася больш чым у 110 мільёнаў долараў.