У Мінску закансервавана 4385 смеццеправодаў

12 февраля 2024

Больш за 4 тысячы смеццеправодаў закансервавана ў 1,5 тыс. шматкватэрных дамоў. Гэта статыстыка за апошнія восем гадоў па Мінску, калі жыхары выбіраюць захаванне экалогіі. Меры прымяняюцца з мэтай стымуляцыі паасобнага збору бытавых адходаў, а таксама паляпшэння санітарнага стану пад'ездаў.

Дарэчы, і аплата жыллёва-камунальных паслуг за вываз і ўтылізацыю адходаў аплачваецца па меншым тарыфе ў тым выпадку, калі смеццеправод закансерваваны. Сёлета ў сталіцы завараць яшчэ больш за 4 сотні.