У Мінску да навагодніх свят з'явяцца новыя экскурсійныя праграмы

13 декабря 2017

Да наплыву гасцей рыхтуецца і сталіца. У Мінску да навагодніх свят з'явяцца новыя экскурсійныя праграмы. Дзеці змогуць адправіцца на пошукі Дзеда Мароза на чароўным аўтобусе, убачыць Мінск у святле навагодняй ілюмінацыі і выбраць лепшую ёлку горада. Цікавую праграму падрыхтавалі і для замежных гасцей - распрацаваны новыя даведнікі на рускай, англійскай і кітайскай мовах.

З пачатку года па бязвізавым рэжыме Мінск наведала больш за 50 тысяч замежных турыстаў. Часцей за ўсё гэта госці з Вялікабрытаніі, ЗША, Польшчы, Германіі і Італіі.