Лівень затапіў адкрыты рынак “Ждановічы” ў Мінску

16 июня 2020
Затапіла ліўнем і адкрыты рынак “Ждановічы” ў Мінску. У  Сетку трапілі здымкі відавочцаў. Вады было так шмат, што аўтамабілі ледзь ехалі па дарозе,  а ішоў дождж усяго 10 хвілін. У пік патопу вада паднялася прыкладна да калена. Непагадзь прыйшла і ў Барысаў. Моцны дождж падтапіў вуліцы і двары. Мясцовыя жыхары паведамлялі аб адключэнні святла, інтэрнэту і водазабеспячэння. Рамонтныя брыгады аператыўна ліквідавалі непаладкі.