Выбары-2024: у Беларусі зарэгістраваны ініцыятыўныя групы ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

28 декабря 2023

Электаральная кампанія - 2024 стане найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. У адзіны дзень галасавання - 25 лютага - будуць выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў. 4 красавіка вызначыцца склад Савета Рэспублікі. А да 18 красавіка аб'явяць вынікі выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

Зараз у краіне працягваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. 25 снежня завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Усяго зарэгістравана больш за 160 груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і звыш 11 тысяч - у дэпутаты мясцовых Саветаў.

У выбарчыя камісіі ўжо паступілі дакументы аб вылучэнні 366 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Актыўна ідзе працэс акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў пры тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіях. Больш за 3 тысячы ўжо акрэдытаваныя.

 

 

 


Тэгі:

#Выборы 2024