У Мінску з залы чакання чыгуначнага вакзала былі эвакуіраваныя 170 чалавек

18 июля 2015

У Мінску напярэдадні позна вечарам з залы чакання чыгуначнага вакзала былі эвакуіраваныя 170 чалавек. Усяму віной забыты тэрмас. Пра гэта паведамляе МНС. Людзей эвакуіравалі пасля таго, як паступіла паведамленне, што выяўлены падазроны прадмет. Яшчэ да прыбыцця сапёраў прадмет апазнаў гаспадар. Аказалася, што гэта металічны тэрмас. Доступ у залу чакання быў абмежаваны каля 15-20 хвілін.