Перамогу на парламенцкіх выбарах у Партугаліі атрымала кіруючая партыя

5 октября 2015

Паводле папярэдніх звестак, кааліцыя Сацыял-дэмакратаў і Народнай партыі Партугаліі набрала крыху больш за 37% галасоў. Нягледзячы на перамогу, вынікі не даюць лідару права на атрыманне абсалютнай большасці ў парламенце. На другім месцы ідзе апазіцыя - Сацыялістычная партыя атрымала 32%. Трэцяе месца займае "Левы блок". Нагадаем, парламенцкія выбары прайшлі ў Партугаліі напярэдадні. У іх прынялі ўдзел 13 палітычных партый і тры кааліцыі.