У Мінску і Жлобінскім раёне знята забарона на продаж алкаголю ноччу

3 октября 2018

Дакумент апублікаваны сёння на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Нагадаем, у канцы мінулага тыдня Мінгарвыканкам па ініцыятыве МУС з 1 кастрычніка абмежаваў продаж алкагольных напояў з 11 вечара да 7 раніцы. Прэзідэнт Беларусі, азнаёміўшыся з усёй інфармацыяй па гэтым пытанні, распарадзіўся на працягу сутак адмяніць "такія непрадуманыя рашэнні".