Cмельчакі ачышчаюцца ад грахоў, акунаючыся ў палонцы

19 января 2016

Да праваслаўнай традыцыі далучыўся і спецназ. Байцы вайсковых часцей акунуліся ў "іардань" на вадасховішчы ў пасёлку Батурынка. Для ўнутраных войскаў калядная традыцыя - неад'емная частка іх службы. Ужо 15 гадоў у спецназе гэты абрад выконвае амаль увесь асабісты састаў - ад радавых да камандзіраў. Плануецца, што ў палонку сёння акунецца больш як 300 вайскоўцаў з унутраных войскаў. Акунаюцца на вадасховішчы ў пасёлку Батурынка і мясцовыя жыхары. Сёння для ўсіх ахвочых тут працуюць палаткі для абагравання і палявая кухня з гарачым чаем.