У Мінску дарожныя службы сталіцы актыўна займаюцца прыбіраннем снегу з абочын

4 апреля 2013

Бо гурбы становяцца перашкодай для сцякання вады. З гэтай прычыны назіраецца значны рост колькасці ям. Снег уздоўж аўтамабільных дарог плануецца прыбраць у найбліжэйшыя дні.
Дарэчы, за першы квартал гэтага года дарожнікам атрымалася зацыраваць амаль 75 тысяч квадратных метраў ям на трасах рэспублікі. А гэта - амаль на траціну больш, чым летась.