Робамабілі - на дарогах Японіі

3 марта 2015

Распрацоўшчыкі машын будучыні плануюць да 2020 года завяршыць этапы тэсціравання і ўкаранення спадарожнай інфраструктуры ў некаторых населеных пунктах краіны. Токіа вылучыць на ажыццяўленне праекта сотні мільёнаў долараў. З боку аўтавытворцаў у ім прадстаўленыя тры найбуйнейшыя  японскія кампаніі. Гэта Toyota, Nissan і Honda, а з боку вытворцаў электронікі - Panasonic і Hitachi. Здаецца, Японія гатовая да рыўка на апярэджанне ЗША і Еўропы, дзе распрацоўка робамабіляў прасоўваецца зараз не менш актыўна.