У Мінск прыбыла дэлегацыя ААН

19 марта 2014
Беларускі цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы міграцыі можа стаць адзіным у сваім родзе. У Мінск прыбыла дэлегацыя ААН, якая ацэніць узровень навучання ў Акадэміі МУС і прыме рашэнне аб выдачы адпаведнага сертыфіката. І гэта беспрэцэдэнтны выпадак не толькі ў Еўропе, але і ў свеце. Міжнароднае прызнанне дазволіць не толькі павысіць статус цэнтра і прыцягнуць фінансы для яго развіцця, але і падняць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў, бо тут навучаюцца і праваахоўнікі з замежжа.

Уладзімір Бачыла, начальнік Акадэміі МУС Беларусі: Мы вельмі сур'ёзна працуем з нашымі партнёрамі ў рамках падрыхтоўкі паліцэйскіх і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Таму ў сярэднім калі ўзяць, разбіць па тыднях, дзесьці на працягу года 2-3 візіты на тыдзень атрымліваецца. У асобныя дні бывае па 5 міжнародных дэлегацый, якія працуюць у нас, знаёмяцца з Акадэміяй.

Эксперты ААН вывучаць тэхнічную базу цэнтра, падзеляцца вопытам з выкладчыкамі, адкрыюць і правядуць новы навучальны курс Процідзеянне дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце. Першыя яго вывучаць прадстаўнікі праваахоўных органаў Беларусі і Малдовы.