У МДЛУ выбралі самую таленавітую і прыгожую студэнтку

7 марта 2014

У Мінскім лінгвістычным універсітэце напярэдадні галоўнага вясновага свята выбралі самую таленавітую і прыгожую студэнтку. У конкурсе ўдзельнічалі восем дзяўчат - па адной ад кожнага факультэта. Маляўнічае шоу - дэфіле ў вячэрніх і вясельных сукенках, яркія творчыя нумары. Журы, старшынёй якога быў, дарэчы, наш калега Іван Міхайлаў, доўга раілася, каму аддаць першае месца - прадстаўніцы французскай або англійскай філалогіі. Упэўненую перамогу ўсё ж атрымала Юлія Дзікавіцкая - студэнтка 4 курса факультэта англійскай мовы.


Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства Міс МДЛУ праводзіцца ўжо адзінаццаты раз.