Выстава "СМІ ў Беларусі" працягвае працу. Заключны дзень арганізатары прысвяцілі дзецям

4 мая 2019

Сваю работу сёння працягвае выстава "СМІ ў Беларусі". Заключны дзень 23-га  медыяфоруму   арганізатары   прысвяцілі дзецям. Маленькіх наведвальнікаў  чакае выступленне атрада юных інспектараў, музычныя нумары, творчыя перфомансы і віктарыны.  Ля стэнда факультэта журналістыкі БДУ  адбудзецца прэзентацыя спецыяльнасцяў, а таксама будзе працаваць "Школа абітурыента". Выкладчыкі ВНУ і студэнты  адкажуць на ўсе пытанні будучых журналістаў.  Тут жа  размесціцца і фотавыстава "Унікальная Беларусь". А для юных карэспандэнтаў дзіцячай газеты "Зорька"  Агенцтва тэленавін падрыхтавала  майстар-клас па стварэнні тэлерэпартажаў. Яркая праграма чакае гасцей  і ля стэнда Белтэлерадыёкампаніі: тут адбудуцца выступленні эстрадных калектываў, розыгрышы прома-прызоў, чытанні твораў Багдановіча, Коласа, Купалы і іншых паэтаў.