У Лідзе навучыліся вырошчваць экзатычную садавіну

19 мая 2019

У цяпліцах мясцовага Зелянгаса спеюць лімоны, карлікавыя гранаты і нават бананы. Збор ураджаю нетыповых для Беларусі пладоў плануецца ў пачатку лета. Эксперымент па вырошчванні трапічных раслін пачалі некалькі гадоў таму. Смакавымі якасцямі садавіна не саступае заморскай, ды і асаблівых умоў для яе не патрабуецца, акрамя, вядома, цяпла і павышанай вільготнасці. А ў астатнім непатрабавальная, як беларускія таматы і агуркі. Апошнім часам у Лідзе сталі задумвацца і над прамысловым вырошчваннем экзатычных раслін.