У Гродне сёння ўсклалі кветкі ля помніка курсантам-пагранічнікам

4 мая 2020
У рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" студэнты і выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта  імя Янкі Купалы сёння ўсклалі кветкі ля  помніка курсантам-пагранічнікам у лесапарку Пышкі ў Гродне. Тут у першы бой з фашыстамі 22 чэрвеня 1941  года  ўступілі курсанты, якія прыбылі  ў Гродна ў  летнія лагеры. У сярэдзіне 80-х  падчас раскопак былі знойдзены астанкі вайскоўцаў, усталяваны абеліск. У 2008  годзе помнік аднавілі.