Адбітак пальца больш як 800-гадовай даўнасці расшыфравалі ў Гродне

9 августа 2017

На помніку архітэктуры XII стагоддзя - Каложскай царкве - знойдзены папілярны малюнак імавернага будаўніка святыні. Ёсць версіі, што след мог пакінуць і стваральнік плінфы - тонкай цэглы, з якой пабудаваны храм. У тыя часы такі будаўнічы матэрыял стваралі ўручную. Па ініцыятыве настаяцеля царквы прадстаўнікі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і абласнога Следчага камітэта правялі даследаванні. У лабараторных умовах удалося высветліць, што адбітак належаў мужчыне каля 30 гадоў, дужага целаскладу. Вывучыць каложскі след важна, бо да нашых дзён не захавалася ніякай інфармацыі пра тое, хто ў XII стагоддзі мог узвесці велічны будынак, помнік гродзенскай архітэктурнай школы.