У Гарадку адкрылі помнік-бюст двойчы Герою Савецкага Саюза маршалу Івану Баграмяну

20 мая 2018

Менавіта пад яго кіраўніцтвам у якасці камандуючага 1 Прыбалтыйскім фронтам у снежні 43-га была ажыццёўлена Гарадоцкая наступальная аперацыя. У выніку было вызвалена больш за 1200 населеных пунктаў і забяспечана далейшае наступленне ў раёне Віцебска. Імя Баграмяна носіць адна з цэнтральных вуліц Гарадка. У яе пачатку ў скверы і размясціўся помнік-бюст герою. На адкрыццё мемарыяла прыехалі ўнукі маршала.

Гэта першы помнік маршалу Баграмяну ў Беларусі. Праца над бюстам вялася на працягу двух гадоў. Скульптарам стаў Спартак Аруцюнян, галоўны архітэктар праекта - Армен Сардараў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя