Першая беларуская дэлегацыя акажацца ў Рыа ўжо гэтай ноччу

23 июля 2016

Гэта каманда па стральбе з лука. Зрэшты, у яе склад увайшоў усяго адзін спартсмен - Антон Прылепаў. Трэнерскі штаб прыняў рашэнне адправіцца за два тыдні да пачатку Алімпіяды, каб не ўзнікла праблем з акліматызацыяй. Плюс за гэты час трэба прывыкнуць да стрэльбішча.

Кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў стральбе з лука пройдуць 6 жніўня. А завершыцца турнір для лучнікаў 12-га часла.