У Гомелі правялі дзве ўнікальныя аперацыі дзецям са спінальным парокам

22 ноября 2022

Сучасны падыход у лячэнні спінальных парокаў. У Гомелі паспяхова правялі дзве ўнікальныя аперацыі маленькім пацыентам з прыроджанай дэфармацыяй пазваночніка. 

Зараз яны знаходзяцца ў артапеда-траўматалагічным аддзяленні абласной дзіцячай бальніцы. У аперацыях удзельнічала брыгада спецыялістаў з розных медустаноў. Дзецям усталявалі ў пазваночнік тытанавыя імпланты беларускай вытворчасці. Канструкцыі дазваляюць нівеляваць дэфекты развіцця шкілета.

Аперацыі сталі магчымыя дзякуючы беларуска-расійскай дыягнастычнай праграме "Спінальныя сістэмы". Яе мэта - ацаніць перспектыву развіцця дэфармацыі пазваночніка на ранняй стадыі.