У чым асаблівасць ніжняй палаты сёмага склікання

18 ноября 2019
17 лістапада беларусы вызначыліся з саставам галоўнага заканадаўчага органа краіны сёмага склікання. Цэнтрвыбаркам аб’явіў  папярэднія вынікі галасавання. Яўка - 77,22 %. Выбары адбыліся ва ўсіх 110 выбарчых акругах. Роўна столькі ж дэпутатаў і ўвайшло ў Палату прадстаўнікоў.

19  % народных выбраннікаў у Авальнай зале прадстаўляюць тыя ці іншыя палітычныя партыі. Гэта 21 чалавек. У астатніх  партыйных білетаў няма.

Сярэдні ўзрост дэпутата -  крыху больш  за 50 гадоў, што гаворыць пра тое, што ў абсалютнай большасці  гэта людзі з ужо добрым жыццёвым вопытам.

Сярод парламентарыяў  44 жанчыны. Гэта 40 % ад агульнай колькасці ніжняй палаты. У параўнанні з 2016 годам  відавочны рост. Тады было абрана 38 прадстаўніц прыгожай паловы.

У новым складзе 30 дэпутатаў з шостага склікання. Гэта менавіта тая частка Палаты прадстаўнікоў, якая будзе рэалізоўваць прынцып пераемнасці.

Акрамя таго, у сёмым скліканні нямала медыйных асоб: і добра вядомы дыпламат Андрэй Савіных, і "Міс Беларусь - 2018" Марыя Васілевіч, а таксама  Генадзь Давыдзька, Алег Гайдукевіч, Тэнгіз Думбадзэ, Лілія Ананіч і Ігар Марзалюк.


Тэгі:

#Выборы 2019