У Белэнерга пракаменціравалі начное здарэнне ў Мінску

12 декабря 2016

Ніякіх выбухаў і пажараў на ЦЭЦ-4 не было, адзначылі прадстаўнікі ведамства. На тэрыторыі цеплаэлектрастанцыі ў галоўным корпусе адбылося спыненне трох з шасці газавых турбагенератараў. Успышкі, якія бачылі мінчане, могуць тлумачыцца кароткімі замыканнямі на высакавольтнай лініі. Электрычнасць, сям-там вада і цяпло, уначы адсутнічалі ў пяці раёнах Мінска, у тым ліку ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы і другім радзілным доме, а таксама 49 населеных пунктах сталічнага рэгіёна. Да раніцы без святла заставаліся ўсяго 2 пасёлкі Гэтымі хвілінамі ў Белэнерга праходзіць экстранная нарада.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя