Сталіца актыўна перадае вопыт рэфармавання сістэмы ЖКГ

23 мая 2015

У Мінску прайшоў практычны семінар, у якім прынялі ўдзел спецыялісты з усіх абласцей Беларусі. Яны наведалі сталічныя жыллёва-камунальныя прадпрыемствы і азнаёміліся з новымі падыходамі да працы: падрыхтоўкай работнікаў комплекснага абслугоўвання, стварэннем адзінага кол-цэнтра і працай аварыйных службаў ва ўмовах рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Нагадаем, што рэформа сістэмы ЖКГ пачалася з Першамайскага і Партызанскага раёнаў сталіцы. Дзякуючы новай сістэме ў гэтых раёнах сёння назіраецца скарачэнне выдаткаў на ўтрыманне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і паляпшэнне якасці паслуг.