У Беларусі завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты УНС

31 марта 2024

31 сакавіка завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Агульная колькасць дэлегатаў - 1200 чалавек. За іх актыўна галасуюць у працоўных калектывах, прафсаюзных і грамадскіх арганізацыях. Народнае веча зможа зацвярджаць найважнейшыя для краіны дакументы, напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі.

Нядзіўна, што да выбару кандыдатаў у дэлегаты падыходзяць з усёй адказнасцю. Гэта павінны быць не толькі патрыёты, прафесіяналы сваёй справы, але і людзі, здольныя думаць стратэгічна. Ад мясцовых саветаў дэпутатаў можна вылучыць 350 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці 400.

Да 10 красавіка будуць праходзіць выбары дэлегатаў. Вынікі стануць вядомыя не пазней за 18-е чысло. Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24-25 красавіка.